Першы здымак Гродна зроблены ў 1861 годзе фатографам Антонам Рорбахам

У Гродзенскім Новым замку працуе выстава рарытэтаў з калекцыі былога міністра замежных спраў Беларусі (1990-1994) Пятра Краўчанкі.

Рарытэты ад былога міністра
Партрэт Пятра Краўчанкі на выставе

Экспанаты для гродзенскай выставы, паводле сцвярджэння самога Краўчанкі, ён падбіраў адмысловыя. Адно з цэнтральных месцаў экспазіцыі займаюць фотаздымкі Тэафіла Барэцці канца ХІХ стагоддзя, на якіх адлюстраваны мясціны, звязаныя з Адамам Міцкевічам і відамі Нясвіжскага замка.

Не менш значныя гравюры Дамініка Кусто ХУІІ стагоддзя, на якіх прадстаўнікі роду Радзівілаў, кароль Рэчы Паспалітай Стэфан Баторый, партрэты вядомых дзяржаўных дзеячаў Еўропы. Значную частку калекцыі ствараюць аўтографы вядомых людзей, сярод якіх найбольш адметны подпіс Льва Сапегі.

Асаблівую цікавасць гродзенцаў выклікае першы здымак горада ў 1861 годзе аўтарства фатографа Антона Рорбаха. Па меркаванню аўтара выставы, гэта наагул першы здымак, зроблены на тэрыторыі Беларусі.

Не менш цікава пабачыць асабістую пячатку Міхала Казіміра Агінскага. Асобнае месца на выставе займаюць экспанаты, звязаныя з імем Элізы Ажэшкі, сярод якіх фотаздымак з уласным подпісам пісьменніцы.

Сярод экспанатаў: кнігі, медалі, манеты, архіўныя рэліквіі, дакументы, фатаграфіі.