Турыстычны Гродна. Фота з адкрытых крыніц

За гэты час Гродзенскі раён наведала больш за 250 тысяч замежных турыстаў. У вобласць за гэты перыяд прыцягнута каля 20 мільёнаў еўра.

З 1 студзеня 2018 гада пачаў дзейнічаць указ прэзідэнта №426. Ён дазволіў знаходзіцца замежнікам у Гродзенскім раёне без рэгістрацыі ў органах міграцыйнай службы на працягу не пяці, як было раней, а ўжо дзесяці дзён.

Акрамя аўтамабільных пунктаў пропуску даступнымі для бязвізавых турыстаў сталі чыгуначны і авіяцыйны транспарт. У горадзе з’явіліся новыя кавярні, рэстараны, гатэлі і хостэлы.  Амаль у два разы з увядзеннем бязвізавага рэжыму павялічыўся таваразварот.

Цалкам новым этапам у раскрутцы турыстычнага патэнцыялу Гродзеншчыны стала падпісанне ўказа № 300. Існаваўшыя раней асобна дзве бязвізавыя зоны для турысцка-рэкрацыйных тэрыторый Брэста і Гродна аб’ядналі ў адну бязвізавую тэрыторыю “Брэст-Гродна”. Ужо з 10 лістапада сёлета ўказ пачне дзейнічаць.

Зараз да бязвізавай зоны далучаюцца яшчэ пяць раёнаў Гродзенскай вобласці – Бераставіцкі, Ваўкавыскі, Воранаўскі, Лідскі і Шчучынскі, і два пункты пропуску «Беняконі» і «Бераставіца», а тэрмін знаходжання для бязвізавых гасцей на Гродзеншчыне павялічыцца да 15 дзён. Зрэшты, у складзе арганізаваных турыстычных груп замежнікі змогуць падарожнічаць па ўсім рэгіёне.