Эмблема тэлеканалу «Поехали!». Фота: mininform.gov.by

Міністэрства інфармацыі Беларусі выдала дазвол на вяшчанне на тэрыторыі краіны расійскага тэлеканала «Поехали!».

Дазвол на распаўсюд тэлеканала выдадзены на 3 гады, паведамілі ў ведамстве.

Як адзначылі ў Міністэрстве інфармацыі, тэлеканал «Поехали!» «адрасаваны тым, хто хоча падарожнічаць па Расіі, хто імкнецца больш даведацца пра краіну, пра прыроду розных рэгіёнаў, пра помнікі гісторыі і культуры і, вядома, людзей».

У праграмах канала звесткі пра сэрвіс, маршруты, экскурсіі і цэны.