Фота svaboda.org

Кансерватыўна-хрысціянская партыя БНФ атрымала ў Мінгарвыканкаме дазвол на правядзенне традыцыйнага жалобнага шэсця на Дзяды ў Курапаты.

Як паведаміў «Народнай Волі» адказны за шэсце Юры Беленькі, жалобная працэсія пройдзе да ўрочышча традыцыйным маршрутам па вуліцах Мінску ад парку Чалюскінцаў. Пачатак прызначаны на 12.00, а завяршэнне плануецца каля 15.00.

Як і ў мінулыя гады, удзельнікі працэсіі будуць несці, а затым усталёўваць у Курапатах крыжы, на месцы забойстваў прагучаць кароткія прамовы і малітвы. Плануецца, што ўдзел у помнай акцыі памяці прымуць ня менш за тысячу чалавек з Мінску і іншых гарадоў Беларусі.

Як паведаміў Юры Беленькі, Мінгарвыканкам папярэдзіў заяўнікаў, а гэта – Кансерватыўна-хрысціянская партыя БНФ – пра новыя правілы правядзення масавых вулічных акцый. А менавіта – пра абавязковую аплату працы міліцыі. Заяўнікі ў сваю чаргу адстойваюць тую пазіцыю, што згаданае патрабаванне з’яўляецца антыканстутыцыйным.

Жалобнае шэсце ў Курапаты ўпершыню ў Мінску адбылося ў 1988 годзе. Тады масавая акцыя была разагнаная сіламі савецкай міліцыі. Аднак ад таго часу шэсце на Дзяды ніколі не перапынялася. Удзел у ім штогод прымае ад 700 да 5 тысяч чалавек. Сёлета Дзяды ў Курапатах адбудуцца 31 раз.