
Сярэдні заробак за верасень 2019 года ў Беларусі зменшыўся на 9,3 рублі і склаў 1 108,5 рублі, паведамляе Белстат.
Змяншэнне адбываецца другі месяц запар: у ліпені сярэдні памер складаў 1.128,5 рублёў і адносна жніўня падзенне было роўным 10,7 рублёў.
Адносна долара ЗША, сярэдні заробак у верасні адпавядаў 534,3 амерыканскім доларам.
У параўнанні са жніўнем падзенне адбылося на 9,9 долара – тады заробак адпавядаў суме ў 544,2 долара.