Фота з сайта Pridneprovskij.by

У акружныя выбарчыя камісіі падазены 13 заяў ад кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, якія просяць адмяніць іх рэгістрацыю і зняць з далейшага ўдзелу ў выбарчай кампаніі. Рэгістрацыя аднаго з кандыдатаў была адноўлена і дваіх анулявана – пра гэта «Народнай Волі» паведамілі ў Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў.

Так, у акружныя камісіі Брэста, Віцебска і Магілёва паступілі па две такія заявы, чатыры — у камісіі Гродзенскай вобласці і тры – у горадзе Мінску. У камісіі Гомельскай вобласці такіх заяў не паступала.

Як паведамляюць у Цэнтрвыбаркаме, адной з асноўных прычын з’яўляецца немагчымасць выканання парадку ўдзелу ў выбарах, якога ад заяўнікаў патрабуе выбарчае заканадаўства на цяперашнім этапе кампаніі. Перадусім — аб абавязковым працоўным адпачынку, які кандыдаты абавязаны мець на перыяд перадвыбарчай агітацыі. Адмаўляюцца ад выбарчай гонкі таксама з прычын немагчымасці стварэння выбарчых фондаў, а таксама — з прычын змянення сямейных абставінаў. У пераважнай большасці гэта асобы, якія займаюць пасады кіраўнікоў дзяржаўных прадпрыемстваў і ўстаноў.

Два рашэнні аб абмене рэгістрацыі і зняцця кандыдата ў дэпутаты з дальнейшага ўдзелу ў выбарчай гонцы акружныя выбарчыя камісіі прынялі самастойна. Абодвы кандыдаты выбылі з выбарчага працэсу ў Брэсце — актывістка кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Паліна Шарэнда-Панасюк і сябра Сацыял-дэмакратычнай грамады Уладзіслаў Сыс.

Рашэннем камісіі адноўлена рэгістрацыя аднаго кандыдата: супрацоўніка сістэмы Міністэрства абароны ў Віцебску.

Як паведамляюць у Цэнтрвыбаркаме, на цяперашнім этапе выбараў адмова ад удзелу ў далейшай хадзе кампаніі не мае для кандыдатаў ніякіх наступстваў. Калі ж кандыдат адмовіцца ад удзелу пасля надрукавання перадвыбарчых агітацыйных плакатаў і ўлётак, то перавыданне гэтай друкаванай прадукцыі экс-кандыдату давядзецца кампенсаваць ўласнымі сродкамі.