Фото с сайта 4esnok.by

Беларусь пагоршыла большасць паказчыкаў у рэйтынгу спрыяльнасці ўмоў для развіцця прадпрымальніцтва ў 2019 годзе і перамясцілася з 37 на 49 месца. Пра гэта паведамляе Міністэрства эканомікі Беларусі, спасылаючыся на даследаванне банка “Doing Business-20”.

Даследаванне Сусветнага банка “Doing Business” праводзіцца штогод у 190 краінах свету, у якім ацэньваюцца ўмовы для прадпрымальніцтва паводле 10 пазіцый.

Так, паводле паказчыку «рэгістрацыя прадпрыемстваў», Беларусь перамясцілася з 5 на 30 месца, «атрыманне крэдытаў» – з 85 на 104 месца, «абарона мінарытарных інвестараў – з 51 на 79 месца, «забеспячэнне выканання кантрактаў» – з 29 на 40 месца.

У параўнанні з мінулым годам зніжэнне адбылося ў сямі з дзесяці пазіцый рэйтынгу. Станоўчых рэформаў у галіне развіцця прадпрымальніцтва для Беларусі ў справаздачы гэтага года Сусветны банк не зафіксаваў.