22 гандлёвыя цэнтры будуць узведзены ў Мінску ў бліжэйшай будучыні і яшчэ 104 запланаваны, паведаміў старшыня прэзідыуму «Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва» Уладзімір Карагін.

Пры гэтым, паводле Уладзіміра Карагіна, колькасць гандлёвых цэнтраў у Мінску ўтрая перавышае еўрапейскія нормы. Усе яны маюць нізкую запоўненасць і самаакупляльнасць. Так, толькі гандлёвы цэнтр “Сталіца” пусты на дзве траціны, а на самаакупляльнасць гэтыя гандлёвыя пляцоўкі не выходзяць за 5 і нават за 11 гадоў.

Так, у Беларусі на 1000 чалавек у сярэднім прыпадае 772,6 квадратныя метры гандлёвых плошчаў пры нарматывах 600. Агулам у Беларусі працуюць больш 610 гандлёвых цэнтраў.