Фото: Angelique Johnson, pixabay.com

Эканамічныя санкцыі супраць дзевяці беларускіх прадпрыемстваў будуць прыпыненыя да 21 красавіка 2021 года. Пра гэта рашэнне амерыканскае фінансавае ведамства паведамляе ў адмысловым лісце.

Гэтак, усе аперацыі, забароненыя прэзідэнцкім указам 13405, дазваляюцца, калі не падпадаюць пад асабліва абумоўленыя выключэнні. Сярод іншага, пасярэдніцтва гэтых прадпрыемстваў забаронена для іншых асоб, якія знаходзяцца пад санкцыямі ЗША.

Таксама амерыканцы, якія ўступаюць у дзелавыя стасункі з гэтымі беларускімі прадпрыемствамі, абавязаны рабіць справаздачу Дзярждэпартаменту пра здзелкі або пакеты здзелак на агульную суму больш за 50 тысяч долараў.

Санкцыі былі ўведзеныя 16 чэрвеня 2006 года ў сувязі з парушэннем правоў чалавека ў Беларусі. У санкцыйны спіс уваходзяць Беларускі нафтавы гандлёвы дом, канцэрн «Белнафтахім», Belneftekhim USA Inc., «Белшына», «Горадня Азот», ААТ «Горадня Хімвалакно», ААТ «Лакафарба», «Нафтан» і «Полацк-Шкловалакно».