Фота з адкрытых крыніц

Чытачы «Нашай Нівы» з Мінска даслалі ў Рэдакцыю некалькі дзіўных квітанцый аб квартплаце за верасень.

Сумы ўражваюць — 273 рублі ў аднаго чалавека, 220 рублёў у іншага. Кватэры — двухпакаёвыя.

У абодвух маёмасць зарэгістраваная на сваякоў, якія па беларускіх законах сталі лічыцца «дармаедамі».

Мы праглядзелі жыроўкі, каб разабрацца, адкуль вылезлі такія шалёныя лічбы.

Аказалася, што справа ў «эканамічна абгрунтаваным тарыфе» на падагрэў вады, які складае 88,99 рублёў за Гкал замест былых 18,48 рублёў — розніца амаль у пяць разоў!

У разліковых цэнтрах кажуць, што толькі ў сталіцы ці не тысячы людзей атрымалі жыроўкі з новымі сумамі.