Голы мужчына, які бегаў па Мінску / Telegram-канал "Минск сейчас"

У мінскім мікрараёне Каменная Горка відавочцы знялі мужчыну, які бегаў па вуліцы голым, паведамляе Еўрарадыё са спасылкай на Telegram-канал «Минск сейчас».

Здарэнне адбылося 21 кастрычніка ў адным з двароў вуліцы Нёманскай. Мужчына, як сцвярджаюць сведкі, спярша прабег каля дома №13 у майтках, а потым зняў і іх. Пасля гэтага стаў качацца па зямлі.

Відавочцы выклікалі міліцыю, якая і забрала мужчыну.