Фото с сайта Viza.guru

Забяспечыць поўнае выкананне правоў чалавека і асноўных свабод да, падчас і пасля выбарчага перыяду ўлады Беларусі заклікае Еўразвяз.

Так, кіраўнік прадстаўніцтва ў Беларусі Дырк Шубель падкрэсліў, што Еўразвяз заклікае стварыць і падтрымліваць бяспечныя спрыяльныя ўмовы для таго, каб грамадзяне маглі рэалізаваць сваё права на ўдзел у дзяржаўных справах, паведамляе БелаПАН.

Таксама кіраўнік дыпламатычнай місіі ад імя Еўразвязу заклікаў правесці «сур’ёзную рэформу выбарчага заканадаўства» ў адпаведнасці з рэкамендацыямі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ і Венецыянскай камісіі Савета Еўропы.

Паводле Шубеля, Еўразвяз таксама вітае запрашэнне БДІПЧ АБСЕ да назірання за парламенцкімі выбарамі ў Беларусі.