На месцы здарэння / Следчы камітэт

Трое сабутыльнікаў, сярод якіх адна жанчына, пасварыліся распіваючы спіртныя напоі ў адным з прыватных дамоў у Чавусах 17 кастрычніка. У выніку канфлікту, адзін з удзельнікаў кампаніі – 65-гадовы мужчына – выхапіў нож і параніў маладзейшага, 41-гадовага кампан’ёна.

Дэбашыр адмовіўся здацца супрацоўнікам дэпартамента аховы, якія прыбылі на месца здарэння, а на папераджальны выстрал, прыставіў нож да трэцяй удзельніцы інцэдэнту. У выніку міліцыянт выстраліў дэбашыру ў нагу, паведамляе Следчы камітэт. Супраць яго распачатая крымінальная справа.

Пацярпелым спатрэбілася медычная дапамога, што сталася прычынай канфлікту – не паведамляецца.