Фота з архіва Руслана Яроцкага

Гродзенец Руслан Яроцкі, які ўзначальвае пры Лаўрышскім манастыры валанцёрскі рух «Дзеці Афрыкі», ужо пяць разоў пабываў у Кеніі, куды дастаўляў гуманітарную дапамогу для праваслаўнай абшчыны. Далёкія падарожжы не толькі адкрылі для яго іншы кантынент, але і шмат у чым паўплывалі на светапогляд ужо дарослага чалавека.

Паехалі як прыватныя асобы, каб проста дапамагчы

Руслан Яроцкі – чалавек сярэдняга веку, як сам заўважае, яму каля сарака. Мае тэхнічную адукацыю, таксама скончыў Мінскую духоўную семінарыю. Жыццё складвалася так, што ўвесь час быў уцягнуты ў тыя ці іншыя сацыяльныя праекты. Хрысціянскае выхаванне і падштурхнула пяць гадоў таму паехаць у Афрыку з гуманітарнай місіяй.

– Дабраславенне атрымаў ад настаяцеля Лаўрышскага манастыра, з якім вельмі
пасябраваў і якому цалкам ва ўсім давяраў, – распавядае Яроцкі. – Ён уважліва выслухаў маю ідэю і сказаў, што варта паспрабаваць.

Пяць гадоў таму Руслан і яго сябра, не з’яўляючыся прадстаўнікамі ніякай
арганізацыі, накіраваліся ў Кенію з гуманітарнай дапамогай для праваслаўнай абшчыны. Перад гэтым яны звязаліся з Александрыйскім патрыярхатам і папрасілі
паведаміць, каму патрэбна гуманітарная дапамога. Назвалі адрас дзіцячага прытулку, якім апякуецца праваслаўны святар айцец Мяфодзій.

– Мы ўжо ведалі, што ў Афрыцы шмат дзяцей без бацькоў, нізкі ўзровень жыцця, галеча, хваробы, войны, СНІД, бандытызм… – пералічвае Руслан.

У якасці гуманітарнай дапамогі валанцёры везлі грошы, каб на месцы, пабачыўшы рэальныя патрэбы, іх скарыстаць. Частку фінансаў складалі ўласныя зберажэнні, астатнія сабралі неабыякавыя людзі: святары, прадпрымальнікі і проста вернікі розных канфесій.

– Калі казаць пра суму, то гэта было некалькі тысяч долараў, – удакладняе Руслан.

– Канешне, было трохі страшнавата, бо Афрыка зусім невядомая для нас, далёкая, але я нават прыблізна не ўяўляў, з чым на самай справе давядзецца сустрэцца…

Поўны тэкст размовы Міхала Карневіча з Русланам Яроцкім чытайце ў газеце «Народная Воля» за 18 кастрычніка