Фото: slavdelo.dn.ua

Беларусь увайшла ў пералік краін з нізкім узроўнем голаду – такую выснову робяць ірладскія і нямецкія дабрачынныя арганізацыі Concern Worldwide і Welthungerhilfe.

У рэйтынгу Global Hunger Index 2019, якія склалі дабрачынныя арганізацыі, Беларусь апынулася сярод краін з найніжэйшым узроўнем праблемы голада: 5 балаў паводле 100-бальнай шкалы.

Узровень голада яны вызначалі паводле чатырох паказчыкаў: недаяданне насельніцтва, знясіленне дзяцей, затрымка росту ў дзяцей і дзіцячая смяротнасць.

Паводле Concern Worldwide і Welthungerhilfe, у пералік “самых сытых” патрапілі таксама Боснія і Герцагавіна, Балгарыя, Чылі, Коста-Рыка, Харватыя, Куба, Эстонія, Кувейт, Латвія, Літва, Чарнагорыя, Румынія, Славакія, Турцыя, Украіна і Уругвай.