Адмены роўмінга паміж Мінскам і Масквой ня будзе

28
Фота з адкрытых крыніц

Расійская Дзярждума адхіліла ў першым чытанні законапраект аб адмене роўмінга паміж Расіяй і Беларуссю. Праект закону прадугледжваў адмену “нацыянальнага” роўмінга ўнутры Расіі, а таксама для раісйскіх абанентаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі “саюзнай дзяржавы Рэспубліка Беларусь”.

Ініцыятарам законапраекту выступіла група дэпутатаў ЛДПР, але дакумент ня быў падтрыманы ўрадам Расіі і камітэтам Дзярждумы па інфармацыйнай палітыцы. Расійскі кабінет міністраў заявіў, што тарыфы і патрабаванні да паслугаў сувязі на тэрыторыі Беларусі немагчымыя для замацавання ў заканадаўчым акце Расійскай Федэрацыі.

“Рашэнне аб адмене роўмінга на тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюзу павінна прымацца на ўзроўні наднацыянальнага рэгулявання пры падтрымцы краін-чальцоў Еўразійскага эканамічнага саюзу”, заяўляе урад Расіі.

Думскі камітэт дадаткова адзначае, што ў прапанаваным да разгляду законапраекце таксама няма інфармацыі аб парадку прадастаўлення паслуг сувязі ў Беларусі і дакумента дзяржаўнага органа, які зацьвярджае названыя паслугі.

Поделиться ссылкой: