
Старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Барысаў просіць Міністэрства інфармацыі прыцягнуць да адказнасці шэраг выданняў.
“Паважаны Аляксандр Мікалаевіч!
З адкрытых крыніц інфармацыі стала вядома, што інтэрнэт-выданне belnovosti.by распаўсюдзіла недакладную інфармацыю, якая наносіць шкоду іміджу і дзелавой рэпутацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).
У прыватнасці ў артыкуле невядомага аўтара “Парламентская «вакханалия», или Как во время выборов оппозиционные партии соревнуются между собой” было напісана наступнае:
“Оппозиционные Партия БНФ и БСДП выдвинули по 50 кандидатов (и многие из них даже не состоят в названных партиях).
Інфармацыя ў дужках не з’яўляецца сапраўднай, бо кожны вылучаны з нашых актывістаў кандыдатам у дэпутаты з’яўляецца сябрам партыі, мае партыйны білет, выпіску з пратакола аб сваім вылучэнні, уліковую картку, а таксама заяву-анкету на ўступленне ў партыю.
Дакументы, пацвярджаючыя сяброўства ў партыі кожным нашым патэнцыйным кандыдатам у дэпутаты былі перададзены ў акруговыя выбарчыя камісіі.
Акрамя таго дадзеную інфармацыю перамалпавалі на свае інтэрнэт-сайты шэраг раённых выданняў Берасцейскай вобласці. У прыватнасці газеты “Сельская праўда”, “Маяк”, “Раённыя будні”, “Наш Край”, “Драгічанскі веснік”, “Кобрынскі веснік”, “Палеская праўда”, “Пінскі веснік”.
У сувязі з гэтым прашу вынесці папярэджанне пералічаным выданням belnovosti.by, “Сельская праўда”, “Маяк”, “Раённыя будні” , “Наш Край”, “Драгічанскі веснік”, “Кобрынскі веснік”, “Палеская праўда”, “Пінскі веснік” за распаўсюд загадзя несапраўднай інфармацыі датычна нашай партыі, а таксама абавязаць кожнае з іх напісаць абвяржэнне”.
Поделиться ссылкой:
Падтрымаць «Народную Волю»
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!