Лагатып кампаніі "Crowell & Moring"

Беларускі ўрад наняў для піяру краіны амерыканскую кампанію «Crowell & Moring». Пра гэта гаворыцца ў пастанове Савета міністраў №690 ад 9 кастрычніка 2019 года. Падпісаў яе прэм’ер-міністр Сяргей Румас, перадае Еўрарадыё.

У дакуменце адзначаецца, што амерыканскія юрысты павінны аказваць паслугі «па суправаджэнні працэсу па пераводзе Рэспублікі Беларусь са статусу краіны з нярынкавай эканомікай у статус краіны з рынкавай эканомікай».

Што цікава, паслугі юрыстаў купленыя зусім не па правілах рынку — без канкурэнцыі, з адной крыніцы.

Пастанова будзе дзейнічаць два гады з часу прыняцця.

Раней для піяру краіны за мяжой афіцыйны Мінск карыстаўся паслугамі лорда Бэла, які нядаўна памёр.