ДТЗ у Мінску / Фота: МНС

Сур’ёзная аварыя адбылася 7 кастрычніка ў Мінску на скрыжаванні праспекта Незалежнасці з вуліцай Фогеля.

Там сутыкнуліся два аўтамабілі. Прэс-служба міністэрства па надзвычайных сітуацыях паведамляе, што спатрэбілася дэблакаванне двух чалавек, перадае Еўрарадыё.

Паводле інфармацыі TUT.by, у ДТЗ загінуў чалавек.

Рух па праспекце Незалежнасці ў бок цэнтра вельмі ўскладнены.

Прэс-служба МУС паведаміла падрабязнасці смяротнай аварыі.

Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца аўтамабіля «Форд» ехаў з мікрараёна Уручча на выезд з Мінска ў крайняй левай паласе. Па словах відавочцаў, ён хацеў развярнуцца на сустрэчную паласу руху. Пры гэтым ён урэзаўся ў мікрааўтобус «Мерсэдэс», які ехаў па сустрэчнай паласе. Ад удару «Форд» развярнула на дарозе, і ён сутыкнуўся з другім «Мерсэдэсам». Ад удару гэты «Мерсэдэс» таксама развярнула, і ён урэзаўся ў «Мазду».

Кіроўца «Форда» падчас ДІЗ загінуў на месцы, пасажыр шпіталізаваны. Таксама медыкі шпіталізавалі кіроўцу і пасажыра лёгкага «Мерсэдэса». Кіроўца «Мазды» не пацярпела.

У аварыі на праспекце Незалежнасці ў Мінску загінуў чалавек
ДТЗ у Мінску / Фота: МНС

У аварыі на праспекце Незалежнасці ў Мінску загінуў чалавек

У аварыі на праспекце Незалежнасці ў Мінску загінуў чалавек