Фото с сайта newgrodno.by

Да канца цякучага года гродзенскія ўлады плануюць давесці выкарыстанне электронных жыровак да 10 тысяч.

Зараз у Гродне толькі 4% жыхароў, трохі больш чым 3000 уласнікаў кватэр, карыстаюцца паслугай электронных жыровак, астатнія, як і даўней, атрымліваюць папяровыя рахункі за камунальныя паслугі

Зараз у горадзе 160868 асабовых рахункаў уласнікаў кватэр. Штомесяц на выраб папяровых жыровак з бюджэту траціцца амаль чатыры тысячы рублёў.

Гарадскія ўлады ўжо распрацавалі некалькі шляхоў, як уласнікі кватэраў могуць пераходзіць на электронныя жыроўкі. У якасці перавагі электронных жыровак адзначаецца, што яны трапляюць да спажыўцоў раней, чым папяровыя, у электронным выглядзе можна заўсёды пабачыць папярэднія аплаты. А да ўсяго пераход на анлайн-жыроўкі дазволіць зэканоміць паперу.