Фота з сайта racyja.com

Пра гэта заявіў першы намеснік канцлера ўрада Літвы Дэйвідас Матулёніс:

«На дадзены момант мы сапраўды лічым, што ўсе ўдзельнікі паўстання, у тым ліку і Серакоўскі з Каліноўскім, будуць пахаваныя ў пантэоне ў цэнтральнай капліцы на могілках Росы. Як там будзе ў будучыні, цяжка сказаць, але сёння прынятая пастанова, што яны будуць пахаваныя ў Вільні».

Паводле ягонай заявы, цырымоніяй перапахавання, што адбудзецца 22 лістапада, ужо зацікавіліся прэзідэнт і прэм’ер-міністр Польшчы, якія атрымалі асабістыя (імянныя) запрашэнні. Беларускім палітычным лідарам асабістыя запрашэнні дасылацца не будуць.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»