На вуліцы Замкавай пачынаецца аднаўленне гістарычнага кварталу

На вуліцы Замкавай пачынаецца праца над адбудовай комплексу гістарычных будынкаў, якія былі разбураныя ў савецкія часы.

Надзел зямлі ў цэнтральнай частцы старога Гродна за будынкам палаца Тэкстыльшчыкаў пасля 1960 года, калі быў знесены цэлы гістарычны квартал будынкаў, доўгія гады папросту пуставаў. Побач на былой вуліцы старога кварталу ўзвялі будынак Дома быта. А на месцы, дзе стаяў Дом рыбака і комплекс будынкаў, выраслі дрэвы, і гарадскія ўлады разбілі тут невялічкі сквер.

У 2017 годзе гэты надзел зямлі выкупіў літоўскі інвестар і намерваўся напачатку будаваць гандлёва-офісны цэнтр. Аднак пасля вывучэння архіваў, бізнесмены змянілі канцэпцы: было прынята рашэнне аднавіць гістарычную аўтэнтычную забудову.

У гістарычным цэнтры Гродна чакаюцца змены
На вуліцы Замкавай пачынаецца аднаўленне гістарычнага кварталу

Быў распрацаваны праект, які адобрылі гродзенскія гісторыкі і краязнаўцы. У трох адноўленых будынках павінны будуць з’явіцца рэстаран, кавярня і офіснае памяшканне для здачы ў арэнду. Агульная плошча новых памяшканняў – 700 кв. м. Акрамя гэтага інвестар узяў на сябе абавязак высадзіць 18 дрэў лісцевых парод.

Перад пачаткам будаўнічых работ на гэтым месцы пачнуць працаваць археолагі. Мясцовыя гісторыкі ўпэўненыя, што знаходкі будуць вельмі значныя.

У гістарычным цэнтры Гродна чакаюцца змены
Пашпарт аб’екту