Святлана Алексіевіч і "Час сэканд-хэнд"

Кніга «Час сэканд-хэнд» беларускай пісьменніцы Святланы Алексіевіч заняла трэцяе месца ў топ-100 лепшых твораў XXI стагоддзя, складзеным брытанскім выданнем The Guardian. «Незабыўная кніга, якая з’яўляецца адначасова актам катарсісу і глыбокай дэманстрацыяй спагады», — напісалі пра яе складальнікі рэйтынга, перадае Еўрарадыё.

«Час сэканд-хэнд» — пятая і апошняя кніга з цыклу «Галасы утопіі». Яна апублікаваная ў 2013 годзе, а ў 2016 годзе пераведзена Бэлай Шаевіч на ангельскую мову. Паміж гэтымі падзеямі — Нобелеўская прэмія па літаратуры, якую Святлана Алексіевіч атрымала ў 2015-м.

На другое месца The Guardian паставіў раман «Галаад» (2004) амерыканскай пісьменніцы Мэрылін Робінсан, адзначаны Пулітцэраўскай прэміі. Першае месца ў рэйтынгу займае раман «Ваўчыная зала» (2009) Хілары Мантэл, за які пісьменніца атрымала Букераўскую прэмію.