
У Дзяржынскім раёне пры ўборцы кукурузы пацярпела жанчына.
Сітуацыю вывучаюць прадстаўнікі Следчага камітэта, паведамляе euroradio.fm са спасылкай на прэс-службу ведамства.
Інцыдэнт здарыўся 20 верасня. Падчас уборкі кукурузы 60-гадовая жанчына трапіла ў жняярку камбайна. У цяжкім стане яе неадкладна даставілі ў лякарню.
Следчыя аглядаюць месца здарэння, фіксуюць сляды, прадметы, праводзяць іншыя праверачныя мерапрыемствы, каб высветліць усе абставіны. У тым ліку высвятляюцца прычыны, чаму жанчына знаходзілася на ўборачным участку.