Фото: yandex.by

Фізічны запуск першага блока Беларускай АЭС з выдачай электрычнасці ў сетку адбудзецца ў пачатку 2020 года, а не ў канцы 2019-га, як планавалася раней. Пра гэта паведаміў 18 верасня старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў, перадае Еўрарадыё.

Па яго словах, зараз на першым блоку БелАЭС ідуць пусканаладачныя работы, выпрабаванні розных вузлоў і тэхналогій. «Пакуль кіраўніцтва падрадчыка — «Расатама» — дэкларуе, што ўсе працы завершацца ва ўстаноўленыя тэрміны. У пачатку наступнага года павінен адбыцца фізічны пуск з выдачай магутнасці ў сетку», — распавёў Краўцоў у інтэрв’ю тэлеканалу «Беларусь 1».