Ілюстрацыйнае фота

Такую назву носіць новы інфармацыйны рэсурс, які адчынілі работнікі гарадской бібліятэкі імя Макаёнка.

На новым рэсурсе ( http://persony.grodno.by/memory/) можна знайсці google-мапу Гродна, на якой нанесены помнікі, мемарыяльныя шыльды і памятныя знакі з кароткай характарыстыкай і здымкамі. Акрамя гэтага на рэсурсе змешчаны біяграфіі людзей, у гонар якіх у горадзе ўсталяваны скульптурныя аб’екты.

Матэрыял на сайце змешчаны ў алфавітным парадку згодна з прозвішчамі тых, хто ўвекавечаны. На сайце таксама паведамляецца, што помнік альбо памятная дошка, якія некалі дэманстраваліся ў горадзе, а зараз ужо не існуюць, аб іх таксама можна знайсці інфармацыю на рэсурсе.