Андрэй Клімаў

Былы бізнесмен і дэпутат Вярхоўнага Савета распавёў «Народнай Волі», чаму яго зараз не чуваць у публічнай палітычнай прасторы.

У сярэдзіне 1990-х гадоў Андрэй Клімаў уваходзіў у пяцёрку самых вядомых беларускіх бізнесменаў. Узначальваў кампанію, якая займалася будаўніцтвам і выконвала буйныя дзяржаўныя заказы, меў банк і газету. Быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета 13-га склікання.

На 25 сакавіка 2005 года Андрэй Клімаў прызначыў у Беларусі рэвалюцыю, аднак
акцыю пратэсту разагналі, а палітык апынуўся за кратамі. Апошнім часам пра яго амаль нічога не чуваць…

– Гэта і добра, што мяне не чуваць, – кажа мой суразмоўца. – Ёсць магчымасць новы тэрмін не атрымаць.

– У сёлетняй парламенцкай кампаніі не ўдзельнічаеце?

– Навошта? Я ўжо сваё адседзеў. Тым больш, як мне падаецца, асабліва нічога ў лепшы бок не змянілася…

Поўны тэкст размовы Алеся Сівага з Андрэем Клімавым чытайце ў газеце «Народная Воля» за 13 верасня