Партрэты пісьменнікаў і дзеячаў культуры на фасадах дамоў

Гродзенскі мастак Уладзімір Качан прапанаваў зрабіць акцэнт на беларускай стылістыцы. Прапановы ён размясціў на сваёй старонцы ў інтэрнэце.

Паводле самога мастака, такі праект прапанаваў старшыня Гродзенскага гарвыканкаму Мечыслаў Гой.

На адным з тарцоў дома ў новым мікрараёне мастак прапанаваў урывак з легенды пра Святога Губерта, патрона Гродна. Яшчэ на адным доме — выяву дрэва, і яшчэ на адным – сімвалы працы і ўрадлівасці. Усе малюнкі маюць стылістыку беларускіх выцінанак.

Ва ўяўленнях мастака распісаць кожны раён горада своеасабліва. Да прыкладу, адзін з мікрараёнаў ён прапаноўвае аздобіць партрэтамі вядомых беларускіх пісьменнікаў і дзеячаў культуры.

Свае прапановы мастак накіраваў у гарвыканкам. Будуць разглядаць.