Фота: ont.by

Калі акумулятарны завод «АйПауэр» не ліквідуе выяўленыя парушэнні прыродаахоўнага заканадаўства, яго не ўвядуць у эксплуатацыю. Пра гэта 8 верасня ў эфіры АНТ заявіў губернатар Брэсцкай вобласці Анатоль Ліс. «Людзей цкаваць не будзем», — сказаў ён, перадае Еўрарадыё.

Шкоду завода для навакольнага асяроддзя задакументавалі спецыялісты Міністэрства прыродных рэсурсаў. «На жаль, інвестар пайшоў па шляху завуалявання некаторых момантаў, якія выклікалі абурэнне сярод насельніцтва», — сказаў Ліс.

Жыхары Брэста пратэставалі супраць акумулятарнага завода доўгі час, аднак улада рабіла выгляд, што не заўважае прастэсты. Толькі нядаўна мясцовы губернатар і Аляксандр Лукашэнка звярнулі ўвагу на праблему шкодных выкідаў завода «АйПауэр» і забаранілі ўводзіць яго ў эксплуатацыю. Тым часам кіраўнік прадпрыемства Лемяшэўскі трапіў пад следства.