Фото: БЕЛТА

Міністэрства інфармацыі Беларусі абмежавала доступ да сямі інтэрнэт-рэсурсаў за продаж наркотыкаў і неналежную рэкламу, паведамілі БЕЛТА ў ведамстве.

«У адпаведнасці з пісьмовым паведамленнем Міністэрства ўнутраных спраў Міністэрства інфармацыі прыняло рашэнне аб абмежаванні доступу да пяці інтэрнэт-рэсурсаў за размяшчэнне інфармацыі аб продажы наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў. Акрамя таго, абмежаваны доступ да двух інтэрнэт-рэсурсаў за размяшчэнне неналежнай рэкламы на падставе пісьмовага паведамлення Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю», — гаворыцца ў паведамленні ведамства.