Фота з адкрытых крыніц

Рабочы Гродзенскага смеццеперапрацоўчага завода на ленце падачы адходаў падняў невялікую каробачку. У ёй было 43 патроны калібра 5,6мм.

Трэба зазначыць, што на смеццеперапрацоўчым прадпрыемве, што побач з Гроднам, даволі часта знаходзяць боепрыпасы, якія грамадзяне так проста выкідваюць у сметнік.

Акрамя патронаў знаходзяць снарады, гранаты і нават аднойчы выявілі, праўда вучэбную, супрацьтанкавую міну.

У выпадку з цяпер знойдзенымі патронамі, паводле паведамленняў УУС Гродзенскага аблвыканкаму, іх забралі супрацоўнікі Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. Яны і маюць вызначыць ці патроны прыдатныя для выкарыстання.