Памёр галоўны мастак беларускай Оперы Аляксандр Касцючэнка

56
Фота: БЕЛТА

Сёння на 62-м годзе жыцця памёр галоўны мастак Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі Аляксандр Касцючэнка, паведамляе прэс-служба тэатра, піша Наша Ніва.

Развітанне з майстрам адбудзецца 27 жніўня ў Вялікім тэатры з 11.00 (уваход праз цэнтральныя дзверы).

Аляксандр Касцючэнка займаў пасаду галоўнага мастака з 2009 года.

У Вялікім тэатры стварыў каля 15 оперных і балетных спектакляў. Сярод іх оперы «Царская нявеста» Рымскага-Корсакава, «Тоска» Пучыні, «Набука» і «Аіда» Вердзі, «Сівая легенда» Смольскага, «Севільскі цырульнік» Расіні, «Макбет» Вердзі, «Сельскі гонар» Масканьі, пастаўленыя разам з галоўным рэжысёрам тэатра Міхаілам Панджавідзэ, балеты «Папялушка» Пракоф’ева, «Сем прыгажунь» Караева, «Трыстан і Ізольда» на музыку Вагнера і іншыя.

Поделиться ссылкой: