Аляксандр Лукашэнка / З архіву БЕЛТА

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што хоча наведаць аддаленыя раённыя цэнтры ў кожнай вобласці. Сярод іх ён назваў Глуск і Капыль. У сераду кіраўнік дзяржавы наведвае такі «аддалены раён» Гродзенскай вобласці — Іўеўскі. Ён адзначыў, што ўсе кіраўнікі Гродзеншчыны «тапталіся на захадзе» — асноўную ўвагу надавалі развіццю Гродна і заходніх раёнаў. А вось такім раёнам, як Іўеўскі, увагі было мала. Выключэнне — Астравецкі, дзе будуецца АЭС, перадае Еўрарадыё.

«Гэтым самым я хачу паказаць, пачынаючы з Іўя, што ўскраіны любой губерні — таксама раёны, якія павінны развівацца як след, — цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба. — …Зараз я прайдуся па гэтых раёнах, якія не валаўтваральныя, якія дзесьці там… Але там жа нашы людзі жывуць…».