Фото с сайта belsat.eu

Пасля паведамлення аб «замінаванні» праз электронную пошту сапёры шукаюць небяспечныя прадметы на вакзале і ў аэрапорце, а таксама ў гасцініцах «Беларусь», «Гарні» і «Юбілейная». Пра гэта паведаміла прэсавая сакратарка Міністэрства ўнутраных справаў Вольга Чамаданава.

Раніцай 19 жніўня ў аператыўна-дзяжурную службу ГУУС Мінгарвыканкаму паступілі паведамленні ад персаналу гатэляў «Беларусь» і «Гарні». Яны паведамлялі, што атрымалі ад невядомага электронныя лісты пра нібыта закладзеную выбуховую прылад ў будынках.

Пазней такія ж паведамленні прыйшлі на электронныя адрасы аэрапорту, вакзалу, гасцініц «Юбілейная» і «Вікторыя Алімп Гатэль», дадала Вольга Чамаданава.

На месцы неадкладна адправіліся сапёры і следчыя. Людзей з вышэй названых будынкаў эвакуявалі, цяпер адмыслоўцы шукаюць там выбуховыя прыстасаванні.