14 жніўня Аляксандр Лукашэнка прыязджаў у Касцюковічы. Да яго прыезду ў горадзе заасфальтавалі тратуар — дарожныя работы скончыліся літаральна за пару гадзін да прыезду кіраўніка дзяржавы.

Але не прайшло і сутак, як рабочыя ў аранжавых камізэльках пачалі разбіваць і здымаць толькі што пакладзены асфальт!

Відэа: t.me/nexta_tv

Што адбываецца?

“Справа ў тым, што рабочыя дарожна-будаўнічага ўпраўлення № 37, якое належыць да дарожна-будаўнічага трэста № 3, вельмі няякасна зрабілі сваю працу, — распавядае Еўрарадыё начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва Касцюковіцкага райвыканкама Уладзімір Сусько. — Учора адказныя людзі былі выкліканыя да кіраўніцтва, дзе адбыўся разбор сітуацыі. У выніку было вырашана, што дарожка будзе перакладзена за кошт арганізацыі, якая яе рабіла.

Агулам няякаснае палатно было пакладзена на працягу 500-600 метраў і праляжала ўсяго суткі”.

Чыноўнік запэўніў, што ўжо ў хуткім часе рабочыя перакладуць асфальт з выкананнем усіх неабходных патрабаванняў і стандартаў.

Што перашкодзіла ім зрабіць гэта з першага разу? Відаць, вельмі трэба было паспець да 14 жніўня!