
Упершыню з’явілася беларускамоўная палітычная карта свету. Над ёй на замову «Белкартаграфіі» працаваў дызайнер Саша Чабатароў. «Гэта неверагодна, але цяпер можна афіцыйна набыць стыльную карту свету на беларускай мове», — піша ён на сваёй старонцы ў Facebook, перадае Еўрарадыё.
