Будынак былой сінагогі ХІХ стагоддзя ў Поразаве

У мястэчку Поразава Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці на аўкцыён выстаўлены будынак былой сінагогі ХІХ стагоддзя ў якім ужо многія гады мясціўся склад.

Першапачатковая цана аб’екта – 12,3 тысячы рублёў. Агульная плошча будынку складае – 474.3 кв.м. Яна належыць Гродзенскаму абласному спажыўтаварыству.

У тэхпаспарце канстатуецца, што будынак быў уведзены ў эксплуатацыю ў 1964 годзе. Аднак хутчэй за ўсё, што менавіта ў гэтым годзе сінагога папросту стала складам, паколькі згодна з іншымі гістарычнымі крыніцамі час яе пабудовы датуецца ХІХ стагоддзем.

Дарэчы, будынак сінагогі ў Поразаве адзін з нямногіх у Беларусі, які зроблены з бутавага камення, паколькі большасць падобных будынкаў захавалася з цэглы. Вонкавыя сцены выкладзены з камення, унутраныя – з цэглы. У будынку адсутнічае каналізацыя, водаправод, ацяпленне і электрычнасць.

Жадаючых набыць будынак былой сінагогі пакуль няма.