Фото с сайта gorno-altaysk.sm-news.ru

Пра гэта ў «Twitterʼы» паведаміла шведскае расійскамоўнае выданне «Скандинавская Лента».

Факт трагічнай смерці ў размове з Belsat.eu падцвердзіў блізкі сябар Дзмітрыя Плакса, Ігар Корзун.

Сына Дзмітрыя Плакса забілі ў пятніцу ў камуне Салентуна. Паводле «Скандинавская Лента», падлетак забіў яго сякераю, а пасля сам патэлефанаваў у паліцыю.

4 жніўня ў школе, дзе вучыўся сын Плакса, адбудзецца мемарыяльны вечар. Хлопцу было 16 гадоў.

Дзмітрый Плакс – жывапісец, пісьменнік, перакладчык, журналіст. Нарадзіўся ў Мінску. Жыве і працуе ў Стакгольме. Стваральнік і прадзюсар беларускай службы «Радыё Швецыя». Сябра Саюза пісьменнікаў Швецыі, Саюза беларускіх пісьменнікаў.