Фота: zviazda.by

Кнігай зацікавіліся студэнты БДУ падчас этнаграфічнай практыкі ў Зэльвенскім раёне. Яна адразу выклікала цікавасць у будучых гісторыкаў.

Евангелле належыць Аляксандру Калюце, які з’яўляецца старажылам у раёне. Паводле яго, кніга перадавалася ў сям’і, як рэліквія, ад бацькі да сына на працягу пяці пакаленняў. Ён лічыць, што евангеллю прыблізна 300 гадоў.

Пераплёт кнігі не захаваўся. Дакладны ўзрост кнігі вызначаць навукоўцы БДУ. Таксама будзе вызначана і ўнікальнасць гэтага асобніка.

Сёлета студэнты БДУ падчас этнаграфічнай экспедыцыі прайшлі дзясяткі вёсак у Зэльвенскім раёне Гродзенскай вобласці. На працягу трох тыдняў апытаны і запісаны ўспаміны больш 60-ці сталых людзей. Усе атрыманыя матэрыялы апрацоўваюцца і ў далейшым публікуюцца для выкарыстання іх фалькларыстамі і мовазнаўцамі.