Сотні артэфактаў выявілі на месцы помніка археалогіі «Камянюкі-3» на тэрыторыі Нацыянальнага парку «Белавежская пушча». Фундаментальныя даследаванні праводзіць Акадэмія навук у раёнах будучых пабудоў новых для Беларусі музеяў пад адкрытым небам. Дзесяць музейных аб’ектаў з’явяцца да канца гэтага года на месцах селішчаў першых людзей яшчэ 10 тысячагоддзяў таму, інфармуе тэлеканал «Беларусь 1».

Першая чарга музея была адкрытая месяц таму. Навукоўцы ўзнавілі гарадзішча позняга бронзавага — ранняга жалезнага вякоў. Зараз любы чалавек можа ўбачыць, як быў уладкованы побыт людзей, якія жылі некалькі тысяч гадоў таму.