Аўгуст Мілаванаў / kupalauski.by

На 83-м годзе жыцця памёр народны артыст Беларусі (1989), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі (за ролю Вяршылы ў спектаклі «Мудрамер», 1988), акцёр і рэжысёр Аўгуст Мілаванаў, паведамляе прэс-служба Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы. Адзначаецца, што гэта быў «калега, сябар, натхняльнік, выкладчык і надзвычайнай моцы артыст», перадае Еўрарадыё.

Мілаванаў нарадзіўся 16 чэрвеня 1937 года ў Валгаградзе. У 1961 годзе ён скончыў акцёрскі факультэт Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута па спецыяльнасці «Акцёр драматычнага тэатра і кіно». Працаваў у Валгаградскім абласным тэатры імя Максіма Горкага, Беларускім дзяржаўным драматычным тэатры імя Якуба Коласа ў Віцебску. У Купалаўскім тэатры ён пачаў працаваць з 1962 года.

Развітанне з ім адбудзецца на Галоўнай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы. Пра пачатак грамадзянскай паніхіды і месца пахавання паведамяць пазней.

Памёр народны артыст Беларусі Аўгуст Мілаванаў

Памёр народны артыст Беларусі Аўгуст Мілаванаў

Здымкі з сайта kupalauski.by