Ілюстрацыйнае фота / БЕЛТА

15 ліпеня ў офісах абласных камітэтаў Беларускага рэспубліканскага саюзу моладзі шукаюць выбуховыя прыстасаванні, перадае Еўрарадыё.

Як інфармуе ў Telegram прэс-служба МУС, паведамленні пра закладзеныя бомбы прыйшлі на электронныя пошты структураў БРСМ. І ў Мінску, і ў абласных цэнтрах на месца тэрмінова выехалі следча-аператыўныя групы, сапёры, ратавальнікі і медыкі. Будынкі абследуюцца.

МУС звяртаецца да грамадзян і просіць захоўваць спакой і не паддавацца панічным настроям. «Сітуацыя кантралюецца», — падкрэсліваюць сілавікі.