Помнік Давыду Гарадзенскаму ў Гродне

У Гродне пад такой назвай выйшла кніга пра легендарнага князя Давыда Гарадзенскага. Яе прэзентаваў аўтар – Мікалай Малішэўскі.

Нягледзячы на тое, што ў Гродне князь Давыд Гарадзенскі асоба папулярная, яму ўсталяваны помнік, аб ім змешчаны публікацыі ў даведніках і энцыклапедыях, а вось асобнай кнігі пра яго дагэтуль не было.

Кніга выйшла ў мясцовым выдавецтве “ЮрСаПрынт” накладам 90 асобнікаў. Раней лічылася, што пра Давыда Гарадзенскага засталося вельмі мала крыніц, але аўтар абвяргае гэта. Пры напісанні кнігі Малішэўскі выкарыстаў звыш 70 розных крыніц, пераважна еўрапейскіх. У кнізе змешчаны матэрыял пра паходжанне князя, ягоная біяграфія і факт гібелі.

Аўтар лічыць, што паводле некаторых звестак, хоць і не зусім пацверджаных, у Давыда Гарадзенскага засталіся нашчадкі – прынамсі, адзін сын. Хаця заўсёды лічылася, што яго дзяцей забілі крыжакі.

Давыд Гарадзенскі (1289-1326) – князь і палкаводзец Вялікага княства Літоўскага, каштэлян гродзенскі. Ні разу не меў паразы ў бітвах з крыжакамі.