Подозреваемый адвокат Вера Орешко. Фото: сайт Минской городской коллегии адвокатов.

Адвакатка Вера Арэшка не прызнала віны ў выдаванні тайны следства і захоўванні зброі, паведаміў Радыё Свабода старшыня Мінскай гарадчкой калегіі адвакатаў Аляксей Швакаў напярэдадні чарговага пасяджэння працэсу над былым галоўным інжынерам МЗКЦ Галавачом.

Паводле Швакава, цяпер Вера Арэшка, якая з’яўляецца ягонай намесніцай у кіраўніцтве калегіі адвакатаў, знаходзіцца на лячэнні ў бальніцы.

«Перажытае адбілася на яе здароўі. Але мы будзем ёй дапамагаць», — сказаў Аляксей Швакаў. Паводле яго, мера стрымання для Веры Арэшкі не прызначалася.

На адвакатку завялі справу за выдаванне тайны следства (арт. 407 КК) і за зброю (ч. 2 арт. 295 КК). Першы артыкул прадугледжвае як максімальнае пакараньне штраф або арышт, а па другім могуць асудзіць на 7 гадоў турмы з канфіскацыяй маёмасці.

Як сцвярджае ГУБАЗіК, жанчына раскрыла звесткі з крымінальнай справы трэцім асобам, калі прадстаўляла інтарэсы Андрэя Галавача, былога галоўнага інжынера Мінскага заводу колавых цягачоў.

У час папярэдняга следства ў яе правялі ператрус і знайшлі пісталет вальтэр 1938 года, а таксама патроны да яго. Высветлілася, што зброя прыдатная да стральбы, а законных падставаў для валодання ёю жанчына не мае.

Калегія адвакатаў у сваю чаргу заявіла, што мае намер абараняць калегу. Генеральны пракурор Беларусі Аляксандр Канюк адзначыў, што завядзенне крымінальнай справы на адваката выклікала насьцярожанасць у яго як у суддзі.