Фото с сайта zautra.by

З 2020 года за атрыманне шэнгенскай візы давядзецца заплаціць не € 60, а € 80.

Адпаведнае рашэнне Рады Еўрапейскага звязу адносна зменаў у Візавы кодэкс апублікаванае 12 ліпеня ў афіцыйным часопісе ЕЗ.

Яно мусіць ужывацца з 2 лютага 2020 года, гаворыцца ў дакуменце. Гэта будзе датычыць і беларусаў.

Разам з тым для беларускіх уладаў вельмі нявыгадна дасягнуць сітуацыі, калі візы для беларусаў стануць 80.

«Гэта вельмі непапулярная мера. Таму думаю, што наш МЗС зробіць усё, каб паспець узгадніць пытанне візавай лібералізацыі. Да канца 2019 года мы атрымаем як мінімум € 35 замест € 80 або € 60», – лічыць генеральны дырэктар «ЕўраБеларусі» Улад Вялічка.