Фото с сайта eadaily.com

Беларуская дэлегацыя, якую ўзначальвае першы намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Аляксандр Турчын, бярэ ўдзел у перамовах у сталіцы Швейцарыі па далучэнні нашай краіны да Сусветнай гандлёвай арганізацыі (СГА).

У межах візіту запланаваныя сустрэчы віцэ-прэмʼера з Генеральным дырэктарам СГА Роберту Азэведа, намеснікам Гендырэктара СГА Аланам Вулффом, а таксама са Старшынём працоўнай групы – Пастаянным прадстаўніком Турцыі пры СГА Кемалем Маденоглу.

12 па ліку пасяджэнне Працоўнай групы СГА па далучэнні Рэспублікі Беларусь адбудзецца 11 ліпеня.

Беларусь – апошняя краіна Еўропы, якая спрабуе ўступіць у СГА. Перамовы аб уступленні пачаліся яшчэ ў 1993 годзе, у 2015 годзе яны актывізаваліся. Між тым Аляксандр Лукашэнка неаднаразова выказваў сумненні аб неабходнасці далучэння Беларусі да СГА.

Урад Беларусі раней заяўляў, што сёлета асноўныя моманты па далучэнні нашай краіны да СГА будуць завершаныя. А ўжо ў 2020 годзе Беларусь мае стаць сябрам Сусветнай гандлёвай арганізацыі.