Насця Маркач

Сланімчанка Насця Маркач, якая збірала пад пад’ездамі свайго шматпавярховага дома выкінутыя суседзямі акуркі і вывешвала іх на дошку аб’яваў канстатуе, што дарослыя сталі больш ахайна ставіцца да чысціні вакол свайго дома.

“Народная воля” пісала пра юную Насцю Маркач са Слоніма, якая вырашыла пазбіраць усе акуркі пад пад’ездамі свайго шматкватэрнага дому і напісала запіску для дарослых у якой прасіла іх не кідаць акуркі, а прытрымлівацца элементарных правіл культурных паводзін.

Дзеля гэтага яна запісала відэа і выклала на YouTube.

Мінула некалькі тыдняў і Насціна мама абышла вакол дома і канстатавала, што акуркаў стала значна менш. Праўда, Насця кажа, што хоць агульная карціна і змянілася да лепшага, аднак акуркі пад вокнамі дома ўсё яшчэ знаходзяцца.

Дзяўчынка не губляе надзеі, што ёй удасца змяніць стаўленне дарослых аднаго дома ў Слоніме да чысціні і парадку. Не выключана, што Насця працягне свае выхаваўчыя эксперыменты.