Фото с сайта zautra.by

Суд Маскоўскага раёну прызначыў дату разгляду справы аб неякасным аказанні паслугаў МУС заяўнікам “Дня Волі-2019”.

Нагадаем, што палітыкі Ігар Барысаў, Вольга Кавалькова, Юрый Губарэвіч і Мікалай Казлоў незадаволеныя працай міліцыі падчас мерапрыемства, а праваахоўнікі лічаць, што выканалі сваю справу выдатна. Таму і спрабуюць спагнаць з палітыкаў аплату — 7259 рублёў 29 капеек.

Сустрэнемся з вымагальнікамі ў пагонах у судзе!”, — гаворыць кіраўнік руху “За Свабоду” Юрась Губарэвіч.

Між іншым, цікава, ці з’явіцца ў судзе нядаўна прызначаны кіраўнік ГУУС Мінгарвыканкама Іван Кубракоў. Менавіта Кубракоў паставіў свой подпіс пад іскам у суд аб спагнанні сумы запазычанасці, працэнтаў за карыстанне чужымі грашовымі сродкамі, а таксама няўстойкі па дамове ад 20 сакавіка.

Ці прыйдзе генерал Іван Кубракоў у суд?