Пётр Машэраў

Эдуард Сташкевіч дастаўляў першых асоб савецкай Беларусі ва ўсе канцы СССР.
Ён ужо даўно на пенсіі, але цудоўна памятае той насычаны перыяд уласнай біяграфіі.

«Літарныя» рэйсы для партыйнай эліты

Эдуард Сташкевіч у сярэдзіне 1970-х вазіў на ўрадавым самалёце Першага сакратара ЦК КПБ Пятра Машэрава. Да прыходу да ўлады Аляксандра Лукашэнкі менавіта гэты камуніст-партызан заставаўся рэкардсменам па знаходжанні ва ўладзе – 15 гадоў. Верагодна, кіраваў бы і даўжэй, калі б трагічна не загінуў у аўтакатастрофе 4 кастрычніка 1980 года. На момант смерці яму было 62 гады, летась адзначалі 100-гадовы юбілей.

«На аэрадроме «Мінск-1» базіраваўся самалёт Як-40 для ўрадавых патрэб, – гаворыць
87-гадовы ветэран авіяцыі. – Адзін экіпаж ляцеў, другі абавязкова быў у рэзерве. Натуральна, абслугоўвалі не толькі Пятра Міронавіча, а і іншых дзяржаўных, партыйных чыноўнікаў. Падзел быў на так званыя «літарныя» рэйсы: А – калі ляціць першы сакратар ЦК, члены і кандыдаты ў члены бюро ЦК; К – некуды адпраўляецца старшыня Вярхоўнага Савета ці Саўміна; Д – дэпутаты, міністры і г.д».

Ці проста было патрапіць у элітнае авіяпадраздзяленне? Як тлумачыць Эдуард Рыгоравіч, у дадзеным выпадку значэнне мелі толькі ступень прафесіяналізму і адсутнасць «залётаў» па службе.

«Па блаце туды дакладна не бралі, – усміхаецца былы пілот. – Па-першае, асабістую справу разглядалі адпаведныя органы – падыходзіць кандыдат на такую працу ці не (нават калі б крыху сумняваліся, не ўзялі б). Па-другое, у мяне не было ніякіх «касякоў», каб па нейкай прычыне адмовіць. Па-трэцяе, я фактычна з 15 гадоў у авіяцыі, то бок меў вялізны практычны досвед у самых розных сітуацыях».

Сваю «абранасць» Эдуард Сташкевіч у немалой ступені звязвае з экстрэмальным вопытам, які мог каштаваць жыцця і яму асабіста, і калегам-пілотам, і пасажырам…

Матэрыял Ігара Карнея з Эдуардам Сташкевічам чытайце ў газеце «Народная Воля» за 2 ліпеня