Фота аўтара

У Беластоку завяршыўся восьмы Halfway Festival. Сярод 13-ці выканаўцаў, што прэзентавалі сваю творчасць на сцэне Падляшскай Оперы, знайшлася і беларуска.

Паліна сёлета прадставіла публіцы песні з новага дыску „Сумныя песні”.

– Для мяне вельмі нечакана было тое, што мяне сюды запрасілі. І я была вельмі шчаслівая. Таму што гэта такі незвычайны фестываль, з вялікай, як мне падаецца, павагай не толькі да музыкі, але і менавіта да музыкаў. І гэта вельмі прыемна. Зараз у мяне вельмі шмат матэрыялу, было нават цяжка спыніцца на гэтых песнях, якія зараз выйшлі, таму што матэрыялу ёсць недзе больш за 20-30 песень.

Дадаткова можна было пачуць вядомы хіт Паліны – трэк „Як ты” ў новай аранжыроўцы.

Зараз Паліна рыхтуецца да выступаў у Беларусі, інфармацыю шукайце ў сацыяльных сетках спявачкі.